Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Структура, задачы і функцыі

Структура дзяржаўнай установы адукацыі
"Спецыяльны дзіцячы садок № 235 г. Мінска"

Установа спецыяльнай адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб адпаведным тыпе і (або) выглядзе ўстановы адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, статутам Дзяржаўнай установы адукацыі "Спецыяльны дзіцячы садок № 25".

Асноўнымі задачамі спецыяльнага дзіцячага сада з'яўляюцца:

  • забеспячэнне атрымання спецыяльнай адукацыі асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на ўзроўні дашкольнай адукацыі з улікам структуры і ступені цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў;
  • сацыяльная рэабілітацыя выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якая забяспечвае стварэнне ім роўных магчымасцей для ўдзелу ў жыцці грамадства, фарміраванне жыццяздольнай асобы, уключэнне ў актыўнае сацыяльнае ўзаемадзеянне;
  • падрыхтоўка выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця да атрымання адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, уключэння іх у сераду аднагодкаў, якія не маюць асаблівасцей псіхафізічнага развіцця, забеспячэнне іх максімальна магчымай сацыяльнай адаптацыі і інтэграцыі ў грамадстве;
  • забеспячэнне інтэлектуальнага, асобаснага і фізічнага развіцця выхаванцаў, выхаванне асобы дзіцяці, развіццё яго творчага патэнцыялу, далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.

Спецыяльны дзіцячы садок выконвае наступныя функцыі:

  • арганізуе навучанне і выхаванне выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця па адукацыйных праграмах спецыяльнай адукацыі;
  • рэалізуе праграму выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, можа рэалізоўваць адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;
  • стварае спецыяльныя ўмовы для атрымання адукацыі і карэкцыі наяўных фізічных і (або) псіхічных парушэнняў выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
  • забяспечвае ахову, абарону і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця;
  • забяспечвае выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця своечасовай кваліфікаванай псіхолага-педагагічнай дапамогай;
  • фармуе пазітыўную грамадскую думку ў дачыненні да асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, паляпшэнне маральна-псіхалагічнага становішча дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў сям'і, калектыве, грамадстве;
  • праводзіць працу па забеспячэнні аховы жыцця і здароўя выхаванцаў;
  • арганізуе аказанне медыцынскай дапамогі выхаванцам;
  • развівае кампенсаторныя здольнасці, выпраўляе і (або) праводзіць работу па паслабленні парушэнняў у псіхічным развіцці выхаванцаў;
  • праводзіць кансультатыўную працу з законнымі прадстаўнікамі па пытаннях выхавання, навучання і развіцця дзіцяці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
  • можа ажыццяўляць атрымання спецыяльнай адукацыі дома выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія па медыцынскіх паказаннях часова ці пастаянна не могуць наведваць установы адукацыі;
  • інавацыйную і эксперыментальную дзейнасць.

Раздзелы сайта